Расія ніколі не ўмешваецца ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў і заўсёды падтрымлівае дзейныя ўлады ў імкненні стабілізаваць пратэстныя сітуацыі. Пра гэта прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў на сустрэчы са сваім кіргізскім калегам Сааранбаем Жээнбекавым, піша РБК.

Прэзідэнт Кыргызстана паведаміў, што напярэдадні парламенцкіх выбараў у краіне «актывізаваліся розныя сілы», якія выступаюць супраць стабільнасці і развіцця, пагражаюць суверэнітэту рэспублікі. Ён падзякаваў Пуціну за падтрымку Расіі, дадаўшы, што «ў іх нічога не атрымаецца».

«Вы ведаеце, мы ніколі не ўмешваемся ва ўнутраныя справы нашых суседзяў, наогул іншых краін», — адказаў на гэта Пуцін.

Ён дадаў, што, апроч іншага, Расія выступае за паўнавартасны дыялог паміж палітычнымі сіламі і будзе паводзіць сябе паслядоўна і ў дачыненні да Кыргызстана, аказваючы ў тым ліку эканамічную падтрымку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0