Вільня з партнёрамі з Рыгі і Бухарэста падрыхтавала план еўрапейскай дапамогі, які мае намер прапанаваць Беларусі пасля таго, як ад улады сыдзе Аляксандр Лукашэнка, і прадставіць свае напрацоўкі на найбліжэйшай сустрэчы ЕС у вярхах. Пра гэта заявіў на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, які знаходзіцца ў Літве з візітам, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, піша ТАСС.

«Неабходна думаць аб заўтрашнім дні. Мы — Літва, Латвія, Румынія — прапануем пакет мер для постлукашэнкаўскага перыяду, каб дэмакратычная Беларусь аднавілася. Паспрабуем прадставіць яго на найбліжэйшым саміце Рады Еўропы», — сказаў ён.

План, па словах Наўседы, прадугледжвае лепшы доступ Беларусі да рынку ЕС, фінансавых рэсурсаў, дыверсіфікацыю энергетычнага сектара, дапамогу грамадзянскай супольнасці, няўрадавым арганізацыям. «Мяркую, што Еўропа ў сілах зрабіць [для Беларусі] вельмі многае, — сказаў ён. — Веру ў будучыню Беларусі, у добрае, сяброўскае, мірнае суседства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0