Урад Арменіі абмежаваў выезд з краіны ўсіх мужчын ад 18 да 55 гадоў, якія знаходзяцца ў мабілізацыйным рэзерве. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу армянскага ўрада.

news.am

news.am

Рашэнне прынята ў сувязі з ваенным становішчам і ўсеагульнай мабілізацыяй, якія былі абвешчаныя напярэдадні ў сувязі з абвастрэннем канфлікту ў Нагорным Карабаху.

«Згодна з пастановай урада, абмяжоўваецца выезд з краіны мужчын, якія знаходзяцца ў мабілізацыйным рэзерве: радавы, малодшы і вышэйшы сяржанцкі склад да 48 гадоў, малодшы афіцэрскі склад да 50 гадоў і вышэйшы афіцэрскі склад да 55 гадоў» — гаворыцца ў паведамленні ўрада Арменіі.

Паведамляецца, што цяпер могуць пакінуць краіну толькі з пісьмовага дазволу тэрытарыяльных ваенных камісарыятаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0