Прайшло сорак дзён, як пакінуў гэты свет Мікола Пагодзін, арганізатар і кіраўнік Жлобінскай суполкі БНФ.
Папрацаваўшы ў гандлёвым флоце, пабачыўшы сьвет, ён вельмі любіў сваю радзіму і вельмі хацеў яе дабрабыту. З любімай жонкай ён даў жыццё траім дзеткам, пабудаваў добрую хату і пасадзіў добры сад.
Карыстаўся павагай не толькі сяброў і паплечнікаў, але і тых, хто з шаленствам і здзекам калі-некалі вымаўлялі – нацыяналіст! Любіў радзіму, жыццё, і такім ён застанецца у памяці удзячных яму за гэта людзей.
Сябры з АГП, ПКБ, БНФ