У дадзены момант Святлана Ціханоўская сустракаецца з Эманюэлем Макронам у Вільні, паведамляе тэлеграм-канал «Пул першай». 

Асноўнай тэмай размовы будзе магчымасць арганізацыі перамоў на тэму правядзення новых выбараў прэзідэнта Беларусі і магчымай медыяцыі іншых краін, у тым ліку Францыі. Раней Эманюэль Макрон заяўляў, што Лукашэнка павінен сысці.

Святлана Ціханоўская падзялілася планамі на гэтую сустрэчу: «Вельмі важна, што еўрапейскія краіны не засталіся абыякавымі да таго, што адбываецца ў Беларусі. Францыя як адна з найстарэйшых дэмакратый выдатна разумее нас. Таму я збіраюся нагадаць спадару Макрону аб нашай галоўнай мэце — новых свабодных і дэмакратычных выбарах, якія павінны адбыцца на працягу гэтага года».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0