У Бабруйску позна ўвечары 28 верасня гарэў грамадскі пункт аховы правапарадку, паведамляе МНС.

Пажар адбыўся каля 23:50 на першым паверсе трохпавярховага будынка Дома культуры на вуліцы Куйбышава. Гарэў грамадскі пункт аховы правапарадку №4.

У выніку пажару пашкоджаны ўваходныя дзверы, унутранае аздабленне і маёмасць у фае.

Людзі не пацярпелі, прычына пажару высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0