day.gudkov.ru

day.gudkov.ru

Паліттэхнолагу Віталю Шкляраву працягнулі тэрмін арышту яшчэ на два месяцы, прыкладна столькі ж ён ужо знаходзіцца ў мінскім СІЗА, паведамляе «Інтэрфакс-захад».

«Шкляраву, які каля двух месяцаў знаходзіцца ў менскім СІЗА, працягнулі тэрмін арышту яшчэ на два месяцы. Следства абгрунтавала гэтае рашэнне фармальна — тым, што Шкляраў можа збегчы», — паведаміў адвакат Шклярава Антон Гашынскі.

Са слоў Гашынскага, Шкляраву зрабілі тэст на каранавірус, які паказаў наяўнасць антыцелаў.

«Хутчэй за ўсё, ён перахварэў на каранавірус за два тыдні да гэтага, калі скардзіўся на высокую тэмпературу і недамаганне. Бо ні яго, ні сукамернікаў не ізалявалі, цяпер яны хварэюць па чарзе», — сказаў адвакат.

Ён дадаў, што «за два месяцы ўтрымання пад вартай са Шкляравым правялі толькі два допыты і адну вочную стаўку, больш следчых дзеянняў не было».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0