Азербайджанскія вайскоўцы абстралялі вайсковую частку ў горадзе Вардэніс на ўсходзе Арменіі і ў кірунку баявых пазіцый на гэтым участку ўжылі авіяцыю, заявіла прэс-сакратарка Мінабароны Арменіі Шушан Сцепанян, піша «Інтэрфакс».

Перад тым, паводле яе слоў, Мінабароны Азербайджана «выдала дэзынфармацыю» пра артабстрэл Дашкесанскага раёна Азербайджана з тэрыторыі Вардэніскага раёна Арменіі.

У Вардэнісе ў выніку абстрэлу з азербайджанскіх беспілотнікаў загарэўся грамадзянскі аўтобус, заявіў яшчэ адзін прадстаўнік Мінабароны Арменіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0