Ва ўмовах цяперашняга беспрэцэдэнтнага знешняга ціску на Беларусь яе адносіны з Расіяй не схільныя да кан'юнктуры, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, піша «Інтэрфакс».
«Цяпер з улікам той няпростай сітуацыі, у якой апынулася Рэспубліка Беларусь, у тым ліку ва ўмовах беспрэцэдэнтнага знешняга ціску пасля прэзідэнцкіх выбараў, хацеў бы яшчэ раз паўтарыць: адносіны Расіі і Беларусі не падвержаныя ні часу, ні кан'юнктуры», — сказаў ён у відэазвароце да ўдзельнікаў Форуму рэгіёнаў дзвюх краін.
Пуцін нагадаў, што краіны «мэтанакіравана рэалізуюць дамову аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і актыўна ўдзельнічаюць у дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза».
— Хацеў бы яшчэ раз паўтарыць: адносіны Расіі і Беларусі не падвержаныя ні часу, ні кан'юнктуры, маюць пад сабой трывалы падмурак, бо нашы дзяржавы аб'ядноўваюць трывалыя, якія сыходзяць каранямі ў стагоддзі, культурныя і духоўныя сувязі, шырокія роднасныя і сямейныя повязі, агульная сумесная гісторыя.
Ён таксама нагадаў пра сумесныя праекты, інвестыцыі ў беларускую эканоміку, супрацоўніцтва ў барацьбе з пандэміяй і намаганні па аднаўленні перапыненага каранцінам транспартных зносін.