Пул першай

Пул першай

У тэлеграм-канале Святланы Ціханоўскай распавядаецца пра сустрэчу ў Вільні з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам. Дарэчы, сёння Макрон ляціць у Латвію, там таксама будзе ўздымацца пытанне Беларусі.

Святлана Ціханоўская ад імя беларускага народа падзякавала Макрону за яго публічнае выказванне аб непрызнанні легітымнасці Лукашэнкі. Падтрымка Францыі як краіны, якая ўсю сваю гісторыю змагалася за дэмакратыю, вельмі каштоўная для Беларусі, адзначае «Пул першай».

Таксама Святлана Ціханоўская заявіла, што беларускі народ выступае за правядзенне новых выбараў сёлета. Менавіта выбары павінны быць тэмай міжнародных перамоў, і АБСЕ — найлепшая платформа для такіх перамоў.

Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што гатовая размаўляць з усімі бакамі — у тым ліку з Расіяй — аб арганізацыі перамоваў і выхадзе Беларусі з крызісу.

«На коне — чалавечыя жыцці. Чым даўжэй мы апускаемся ў крызіс, тым больш ён забірае ахвяр. Таму мы зацікаўлены прыступіць да перамоваў як мага хутчэй. І я ўдзячная Францыі за аказаную ўвагу. Эманюэль Макрон выдатна інфармаваны пра беларускую сітуацыю, сочыць за падзеямі і падтрымлівае беларусаў у нашай барацьбе за свабоду».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0