Святлана Ціханоўская паведаміла, што сустрэнецца на наступным тыдні з канцлерам Германіі Ангелай Меркель, піша «Інтэрфакс».
«На наступным тыдні ў нас запланаваная сустрэча з Ангелай Меркель. З кабінетам Ангелы Меркель. А таксама шэраг іншых сустрэч у Еўропе.
Частка будзе праходзіць анлайн, частка — асабіста. Але яны [сустрэчы] вельмі важныя для мірнага вырашэння нашага пытання», — сказала Ціханоўская ў інтэрв'ю міжнароднаму французскаму радыё.
Ціханоўская правяла 29 верасня ў Літве сустрэчу з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам.