Пяты дзень запар, з 25 верасня, у Беларусі фіксуецца больш за 300 выпадкаў каранавіруса. Сёння, паводле Мінздароўя, 314 выпадкаў.
Усяго з пачатку пандэміі — 78 260.
За ўвесь час ачунялі 74 тысячы 320 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Правялі 1 841 704 тэсты.
За ўвесь час памерлі 828 чалавек (шэсць за суткі).