1-2 ліпеня ў Гомлі адбываўся другі этап спаборніцтваў «Баброў-джып-трыял» на кубак Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, у якім ўдзельнічала больш за дваццаць экіпажаў. Адбывалася спаборніцтва на трасе «Швэдзкая горка». Але Швэдзкая горка – гэта неафіцыйная назва археалягічнага помніку, гарадзішча VI-III стагодзьдзя да нашай эры. Згодна з навуковымі дасьледаваньнямі, гэтую тэрыторыю насялялі плямёны раньняга жалезнага веку.Як паведаміў гомельскі краязнаўца Яўген Малікаў, гадоў дзесяць таму на гістарычным месцы ўлады паставілі помнік, які нагадваў аб значнасьці месца, і пазначылі, што старажытнае паселішча ахоўваецца дзяржавай. Але паколькі ахоўны знак быў зроблены зь дзюралю, яго скралі. Спадар Малікаў таксама распавёў, што сама траса для гонак не закранае тэрыторыю старажытнага паселішча, але некаторыя гоншчыкі, каб паказаць сваё майстэрства, часам парушаюць дазволеныя межы. З гэтае прычыны падчас Джып-трыялу мясцовыя краязнаўцы ажыцьцяўлялі дабраахвотнае дзяжурства на «Швэдзкай горцы», каб перадухіліць магчымыя пашкоджаньні ўнікальнага помніку археалёгіі.

Аляксей Маневіч, belngo.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0