У інтэрв'ю Свабодзе сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка пракаментаваў сустрэчу прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона са Святланай Ціханоўскай, расказаў аб працы над «антыкрызіснай платформай» для Беларусі і даў ацэнку пачатку перамоваў наконт «дарожных мапаў» паміж Мінскам і Масквою.

Пра сустрэчы Макрона і Ціханоўскай

Францыя — сябра Рады Бясьпекі ААН і адна зь вядучых краін ЭЗ. Сустрэча Макрона і Ціханоўскай — важны сыгнал грамадзтву і міжнароднай супольнасьці.

Перамовы пад эгідай АБСЭ

Каардынацыйная рада і Сьвятлана Ціханоўская прапанавалі стварыць пры выкарыстаньні АБСЭ групу ad hoc (датычна гэтага канкрэтнага выпадку. - РС), у якую ўвайшлі б Нямеччына, Францыя, Расея, ЗША і Аўстрыя, а таксама нашым суседзям — Літве і Польшчы.

Пра кантакты з Расеяй

Важна, каб да гэтага працэсу далучылася Расейская Фэдэрацыя. Кантакты з Расеяй ёсьць. І з палітыкамі, якія адказваюць за прыняцьце рашэньняў, і з аналітычнымі структурамі з РФ.

Пра «дарожныя мапы» Беларусі і Расеі

Без стварэньня легітымнай улады ў Беларусі размаўляць пра заключэньне міжнародна-прававых дакумэнтаў немагчыма. Яны ня будуць мець ніякіх прававых наступстваў. Гэта павінны разумець і нашыя расейскія партнэры.

Пра «антыкрызісную плятформу»

Гэта плян дзеяньняў. Мы над ім працуем. Распрацоўкай гэтага дакумэнту займаюцца вядомыя эканамісты, канстытуцыяналісты, экспэрты ў галіне выбарчага права і рэгіянальнага рэфармаваньня. У пераходны пэрыяд праграма дапаможа забясьпечыць функцыянаваньне дзяржавы без хаосу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?