Сяргей Нарышкін. Фота: прэс-бюро СЗР Расіі

Сяргей Нарышкін. Фота: прэс-бюро СЗР Расіі

Кіраўнік Службы знешняй разведкі Расіі Сяргей Нарышкін заявіў аб удзеле інструктараў ЦРУ і Пентагона ў падрыхтоўцы пратэстаў у Беларусі. Як адзначаецца, ЗША выкарыстоўваюць самыя несумленныя метады для разгойдвання сітуацыі ў нашай краіне, піша ТАСС.

ЗША імкнуцца ўцягнуць каталіцкія абшчыны Беларусі ў антыўрадавыя акцыі, лічыць кіраўнік СВР.

Па словах Нарышкіна, СВР атрымала звесткі аб падрыхтоўцы рэзананснай правакацыі ў Беларусі.

Яе рыхтуюць праціўнікі рэжыму Лукашэнкі, якія знаходзяцца за мяжой. «Выношваецца план рэзананснай правакацыі, падчас якой быў бы арыштаваны або нават паранены ці забіты адзін з аўтарытэтных святароў РКЦ», — падкрэслівае Нарышкін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0