Фота Tut.by

Фота Tut.by

Больш за 70 работнікаў «Гродна Азота» напісалі заявы на звальненне. У асноўным гэта тэхналагічны персанал цэха «Аміяк-3».

Як тлумачыць кіраўнік стачкама Юрый Рававы, з такім недахопам кадраў працаваць цэху будзе немагчыма. Больш за тое, без іх працы можа стаць увесь завод, паколькі цэх выдае прадукты, неабходныя для іншых вытворчасцяў.

Заявы работнікі яшчэ не аддалі — яны ляжаць у цэху.

«Людзі найперш хочуць спыніць ціск на сваіх калег. З 30 верасня павінны пачацца суды над затрыманымі ў канцы жніўня на шэсці. Рабочыя хочуць не дапусціць судоў над сабой і калегамі», — кажа кіраўнік стачкама.

Адзін з супрацоўнікаў цэха, Ігар Рубцэвіч, ужо быў асуджаны на 5 сутак, што выклікала абурэнне рабочых.

Раней азотаўцы казалі, што раптоўна паралізаваць працу прадпрыемства небяспечна, гэта прывядзе да экалагічных праблем.

«Ніхто не кажа пра экстраннае спыненне працы, таму ніякіх пагроз экалогіі і абсталяванню няма. Размова пра ўзгодненае нармальнае спынення цэху бліжэй да канца месячнага тэрміну, — супакойвае Юрый Рававы. — Работнікі па законе павінны папярэджваць наймальніка за месяц да звальнення. Калі людзі не здадуць назад, то наймальнік сам вымушаны будзе выдаць распараджэнне аб спыненні цэха. Вельмі спадзяюся, што рабочыя вытрымаюць ціск».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?