Аляксандр Лукашэнка працягвае рабіць стаўку на гвалт, ЕС павінен даць адказ на гэта, заявіў у аўторак кіраўнік МЗС Нямеччыны Хайка Маас на агульнапалітычных дэбатах Генеральнай Асамблеі ААН, паведамляе ТАСС.

«Мы неаднаразова заклікалі Лукашэнку падтрымаць нацыянальны дыялог пры пасярэдніцтве АБСЕ. Аднак ён адхіліў усе прапановы і працягвае ісці па шляху гвалту і падаўлення [пратэстаў]. Гэта таксама павінна мець наступствы, калі мы сур'ёзна ставімся да нашых каштоўнасцяў і міжнародных пагадненняў. Мы абмяркоўваем гэта ў Еўрапейскім саюзе», — сказаў Маас на агульнапалітычных дэбатах, якія праходзяць з 22 па 29 верасня ў фармаце загадзя запісаных відэавыступаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?