Сёння вечарам сайт газеты «Гомельская праўда» стаў недаступны, пішуць Моцныя навіны.
Пры спробе зайсці на сайт выскоквае паведамленне: «Выбачайце, гэты сайт часова не абслугоўваецца».
У Кіберпартызанаў з'явіўся пост: «Па шматлікіх заяўках gp.by. Шкада, не паспелі зрабіць відэа. Гомель, прывітанне!»