Жонка палітвязня Ігара Лосіка распавяла, у якіх умовах трымаюць яе мужа ў турме ў Жодзіне. Дар'я Лосік упэўненая, што Ігару спецыяльна ствараюць невыносныя ўмовы, каб зламіць яго і прымусіць агаварыць сябе і іншых людзей.

Па словах жанчыны, Ігару Лосіку «свядома ствараюць нечалавечыя ўмовы»: пераводзяць з камеры ў камеру, пазбаўляюць лістоў і прэсы, падсадзілі сукамерніка з педыкулёзам, трымаюць у камеры, размешчанай у паўпадвальным памяшканні, дзе нельга зрабіць нават пару крокаў.

— Кажучы шчыра і адкрыта — для майго мужа і бацькі нашай дачкі арганізавалі катоўню, змясціўшы яго ва ўмовы, мала адрозныя ад быдлячых.

Жанчына ўпэўненая, што ўсім гэтым яе мужа зламаць не атрымаецца і ён не агаворыць ні сябе, ні іншых людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0