Грамадства1010

У Гомелі да шматдзетнай сям'і прыйшлі з ператрусам, ім пагражае крымінальная справа

Сёння прыкладна а 18-ай ў 104-ым мікрараёне Гомеля праходзіў ператрус у доме шматдзетнай сям'і. Пару не толькі абвінавачваюць у адміністрацыйным правапарушэнні, але і завялі крымінальную справу. Як «Моцным Навінам» распавяла Наталля Сняжкова, у нядзелю 27 верасня прыкладна ў 21.50 затрымалі яе мужа. На наступны дзень яго асудзілі за ўдзел у акцыі на 14 сутак і адправілі ў ІЧУ.

Па гэтым самым артыкуле склалі пратакол і на Наталлю — маці пяцярых дзяцей.

Сёння днём у школу да яе дачкі прыходзілі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Па словах маці, 11-гадовае дзіця апытвала міліцыя ў прысутнасці настаўніка і сацыяльнага педагога. Што пыталіся — невядома.

Пазней у РАУС на размову выклікалі і саму жанчыну, аднак яна папрасіла супрацоўнікаў прыехаць да яе дадому. Яны і прыехалі з ператрусам.

Наколькі вядома «Моцным Навінам», у дачыненні кагосьці з членаў сям'і заведзена крымінальная справа па артыкуле 363 частка 2 — супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў.

Пасля ператрусу жанчыну затрымалі. Яе непаўналетніх дзяцей адвезлі ў сацыяльны цэнтр. Апекуном можна было б прызначыць старэйшага брата, калі б не адно «але» — ён беспрацоўны. Дзяцей яму аддадуць, толькі пасля таго, як ён уладкуецца на працу.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку3

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Усе навіны →
Усе навіны

Злучаныя Штаты могуць скараціць колькасць сваіх войскаў у Еўропе на 30%3

Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній3

Настаяцель манастыра Шаалінь трапіў пад следства па падазрэнні ў растратах і амаральным ладзе жыцця4

У Рэчыцкім раёне ад удару токам загінулі двое мужчын

Цэны на шакалад здзіўляюць12

Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага29

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны26

«Гэта своеасаблівае партнёрства». Трамп заключыў здзелку, па якой краіны Еўропы абавязаны плаціць тарыф 15%8

У Германіі сышоў з рэек пасажырскі цягнік. Ёсць загінулыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку3

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць