Фота з сацыяльных сетак

Фота з сацыяльных сетак

Затрымалі баскетбалістку Алену Леўчанка. Яе адвезлі ў Ленінскі РУУС. Яе тэлефон у цяперашні час выключаны.

Знаёмыя паведамляюць, што сёння раніцай Алена Леўчанка патэлефанавала адвакату Міхаілу Кірылюку і паведаміла, што яе затрымалі ў аэрапорце перад вылетам на планавае лячэнне і рэабілітацыю (ёсць афіцыйныя дакументы) і вязуць у Ленінскі РУУС у сувязі з удзелам у незаконных масавых мерапрыемствах.

Спачатку РУУС факт знаходжання Леўчанка адвакату не пацвердзіла. Пазней адвакат сказаў, што яна цяпер на Акрэсціна.

Раней Алена актыўна выказвалася супраць гвалту ў краіне і за правядзення паўторных выбараў, яна таксама ўваходзіла ў свабоднае аб'яднанне спартсменаў Беларусі, падпісала адкрыты ліст да ўлады і сілавікам і пастаянна хадзіла на нядзельныя маршы.

12:10

Алену Леўчанка будуць судзіць па двух артыкулах: 23.34 «Парушэнне парадку правядзення массавых мерапрыемстваў» і 23.4 «Непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі).

Пад турмой на Акрэсціна сабраліся людзі, яны чакаюць суда над Аленай Леўчанкай. Прыйшлі некалькі журналістаў, экс-тэнісістка Вольга Барабаншчыкава, футбаліст (міні-футбол) Сяргей Падалінскі.

Суд адбываецца дыстанцыйна — па відэасувязі. Пасля пачатку працэсу Леўчанка папрасіла прыцягнуць адкавата, пасля чаго быў аб'яўлены перапынак для таго, каб спартсменка магла паразмаўляць з абаронцам.

Пасяджэнне адкрытае. На яго прыйшло каля 30 чалавек.

12:55

Алену Леўчанку судзяць за ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі» 27 верасьня. Паводле пратакола, каля 16:10 на праспекце Машэрава ў Мінску Леўчанка несла ў руках плякат «Народ — чэмпіён».

Алена Леўчанка віны не прызнае: «Я цэлы дзень гуляла. Я не памятаю, дзе я была канкрэтна ў канкрэтны час»

13:08

Рапарт на Алену Леўчанка напісаў лейтэнант Скараходаў з Ленінскага РАУС. Ён не змог прысутнічаць на працэсе, просьба адваката выклікаць і дапытаць Скараходава была адхілена.

Абвінавачванне будуецца на фота Леўчанка ў газеце «Прэсбол» і ў інстаграме.

Рашэнне суда будзе аб'яўлена ў 14:15.

14:30

У выніку прысуд — 15 сутак

Вольга Барабаншчыкава

Вольга Барабаншчыкава

Сяргей Падалінскі

Сяргей Падалінскі

Вольга Хіжынкова

Вольга Хіжынкова

Экс-галкіпер нацыянальнай зборнай і былы трэнер варатароў Васіль Хамутоўскі

Экс-галкіпер нацыянальнай зборнай і былы трэнер варатароў Васіль Хамутоўскі

Суд пераносілі спачатку на 12.00, пасьля на 12.15, адваката спачатку не дапускалі да затрыманай

Як у Беларусі прымушаюць маўчаць спартоўцаў. Вялікае інтэрв'ю Алены Леўчанка. ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0