Грамадства6565

Ветэран НКВД расказаў у эфіры пра здраднікаў пад бел-чырвона-белымі «анучамі»

Але сам ён прыехаў у Беларусь толькі ў 1948 годзе.

У пачатку верасня на СТБ выйшаў кранальны сюжэт, на якім ветэран Вялікай Айчыннай са слязьмі на вачах расказвае пра здраднікаў пад бел-чырвона-белымі «анучамі». Але, як звычайна, ёсць нюансы.

Ветэрана завуць Фёдар Мядзведзь, яму 99 гадоў. Ён ураджэнец Вінніцкай вобласці Украіны, падчас вайны служыў у НКВД.

На відэа СТБ Мядзведзь скрозь слёзы згадвае, як у вайну бабулькі прасілі яго і яго саслужыўцаў: «Салдацікі, не пакідайце нас фашыстам!» Расказвае пра «прыўкрасны сцяг, пад якім людзі гінулі і перамагалі» (сцяг БССР, які служыў узорам чырвона-зялёнаму дзяржаўнаму сцягу, прынялі толькі ў 1951 годзе). А з іншым сцягам, маўляў, ходзяць здраднікі з анучамі.

«Калі б яны ведалі, якая цудоўная Беларусь, яны б не дапусцілі гэтага. Вы паглядзіце, што робіцца. Моладзь — больш за ўсіх жанчын — ходзіць. Вы самі заўважылі? Дзяўчынкі бегаюць. Але яны выкарыстоўваюць, думаюць, каб гэта яшчэ больш пакутліва было. Жанчыны, дзеці… З сабой дзяцей бяруць. Што ж вы робіце?» — абураецца ветэран.

Вось толькі вайну Мядзведзь правёў зусім не ў Беларусі.

«У 1940-м трапіў у 59-ы полк войскаў НКВД па ахове чыгуначных збудаванняў, які размяшчаўся ў Армавіры. Там і сустрэў вайну. Падчас Вялікай Айчыннай камандаваў гарнізонам, ахоўваў масты і аб'екты водазабеспячэння. Скончыўшы ў 1942-м курсы малодшых лейтэнантаў, быў прызначаны камандзірам узвода Сухумскай стралковай дывізіі ўнутраных войскаў НКВД. З дывізіяй трапіў на Паўночна-Каўказскі фронт, абараняў подступы да бакінскай нафты, быў паранены.

Пасля выпіскі са шпіталя яго накіравалі ў частку НКВД, якая займалася барацьбой з бандытызмам. Перамогу сустрэў на Каўказе», — расказвалі пра біяграфію Мядзведзя журналісты партала «Мінск-Навіны».

Што тычыцца барацьбы з бандытызмам, то ў 1945 годзе дывізія НКВД, сфарміраваная якраз на базе Сухумскай дывізіі, займалася зачысткай Заходняй Беларусі. Барацьба вялася як з сапраўднымі крымінальнікамі, так і з тымі, хто служыў у польскай Арміі Краёвай — змагаліся з «нацыяналістычным падполлем».

Вось толькі сам Фёдар Мядзведзь у гэты час быў на Каўказе. Дэталі біяграфіі агучваў ён сам у шматлікіх інтэрв’ю. У 1943 яго кантузіла пад Краснадарам, пасля шпіталя Мядзведзь служыў на Каўказе, у Грозненскай стралковай дывізіі. Пасля вайны быў Наварасійск, Саратаў, літоўскі Панявежыс, дзе ён служыў камандзірам па забеспячэнні. А ў Мінск упершыню ў жыцці Мядзведзь трапіў толькі ў 1948 годзе.

І кранальныя бабулькі, якія баяліся фашыстаў, — гэта зусім не пра Беларусь. Гісторыю пра просьбы мясцовых жыхароў не пакідаць іх немцам ён таксама ўжо расказваў, і было гэта пра падзеі пад Малгабекам (сёння гэта Інгушэція).

«Наша Ніва» пазваніла Фёдару Мядзведзю, але ён адказаў, што не дае каментароў па тэлефоне.

Праўда, праз нейкі час ён сам звязаўся з Рэдакцыяй і паведаміў: сёння недараслі бадзяюцца па вуліцах. «Ходзяць як на працу, рагочуць, аж брыдка», — абурыўся Мядзведзь. І цяпер, на яго думку, адбываецца спроба разлажэння беларускай дзяржавы.

Каментаваць па тэлефоне змест сюжэта на СТБ ён адмовіўся.

«Дзякуй за ваш званок, мне аж весялей стала», — паведаміў Мядзведзь на развітанне карэспандэнту «Нашай Нівы».

Каментары65

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Усе навіны →
Усе навіны

Анархісту ў Расіі далі 16 гадоў за падпал ваенкамата. Ён збег у Бішкек, яго злавілі і дэпартавалі

Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі11

Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?9

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»13

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу1

«Шыкоўны рэстаран №1». Як выглядае абноўленая сталовая гарвыканкама ў Брэсце5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць