Фота Сяргея Гудзіліна

Стала вядома, што блогер Эдуард Пальчыс адбывае 30 сутак на Акрэсціна. Бацькі блогера пашлі пісаць заяву аб знікненні. Праваахоўнікі праверылі базу, аказалася, што ён на Акрэсціна.

Чытайце таксама: Ён паказаў, што беларуская нацыянальная ідэя можа быць папулярнай. Чаму Эдуард Пальчыс — круты

Нагадаем, пра знікненне напісала ў фэйсбуку яго жонка Вікторыя.

Вікторыя Пальчыс патрабавала, каб праваахоўнікі тэрмінова апавясцілі пра гэта яго адваката, калі ён затрыманы.

Як вядома «Нашай Ніве», Эдуард Пальчыс не пражываў у сябе дома ў Лідзе з моманту, як 15 чэрвеня атрымаў прысуд 15 сутак за ўдзелу ў нібыта незаконнай акцыі Ціханоўскага на Камароўцы.

Дзе ён знаходзіўся ўвесь гэты час, невядома, але гэта дакладна была Беларусь.

Як вядома нам ад блізкіх, на выходных Эдуард планаваў пакінуць краіну, але не прыйшоў у дамоўлены час да кіроўцы, які меўся даставіць яго да граніцы.

Знікненне адбылося ў Мінску.

Апошні візіт Пальчыса ў сацыяльныя сеткі пазначаны абедам нядзелі, 27 верасня.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?