БАЖ

БАЖ

З магілёўскага ізалятара часовага ўтрымання пасля адбыцця 7 сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю галоўны рэдактар інтэрнэт-партала «Магілёўскі рэгіён» Зміцер Салаўёў, піша БАЖ.

Па словах Салаўёва, журналісты «Магілёўскага рэгіёна» знаходзяцца пад пільнай увагай з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў і мясцовых уладаў ужо на працягу некалькіх месяцаў. Першыя арышты журналістаў інфармацыйнага партала адбыліся сёлета яшчэ ў маі, і з таго часу ціск толькі ўзрастаў.

Цяпер пад пагрозай арышту знаходзяцца адразу некалькі журналістаў 6tv.by, Уладзіміра Лапцэвіча «пасадзілі» на 13 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0