Еўрапейская рада на сваім пасяджэнні ў Брусэлі 1-2 кастрычніка сярод іншых пытанняў парадку дня абмяркуе сітуацыю ў Беларусі, меркаванае атручванне расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага і Нагорна-карабахскі канфлікт, піша «Інтэрфакс».

«У канцы пасяджэння (1 кастрычніка) мы абмяркуем бягучыя пытанні, якія патрабуюць нашай увагі, а менавіта: сітуацыю ў Беларусі, атручэнне Аляксея Навальнага і Нагорна-карабахскую эскалацыю», — напісаў старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль кіраўнікам дзяржаў і ўрадаў краін ЕЗ у лісце-запрашэнні на саміт Еўразвяза.

Каментуючы журналістам напярэдадні сустрэчы ў вярхах Еўрасаюза раздзелы парадку дня, высокапастаўлены чыноўнік ЕС, які выступаў на ўмове ананімнасці, адзначыў, што ў саміту «дзве амбіцыі — далейшае развіццё эканомікі і рынку і знешнія адносіны».

«Самымі важнымі пунктамі (міжнароднай часткі парадку сустрэчы) з'яўляюцца Беларусь, Нагорны Карабах, Турцыя, а таксама Кітай і атручэнне Навальнага», — паведаміў суразмоўца СМІ.

Гаворачы пра беларускую сітуацыю, ён адзначыў, што будзе абмяркоўвацца «стан спраў з санкцыямі па Беларусі і сувязь, якую праводзяць некаторыя дэлегацыі з Турцыяй», не назваўшы пры гэтым Кіпра, які блакуе працэдуру гэтых санкцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0