ЗША разглядаюць магчымасці для аказання падтрымкі народу Беларусі ў працэсе ўрэгулявання палітычнай сітуацыі ў краіне. Адпаведную заяву зрабіў у чацвер дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа ў інтэрв'ю тэлеканалу Fox News, піша ТАСС.

«Мы ведаем, чаго хоча народ Беларусі. Яны хочуць змен, яны хочуць свабоды, — указаў Пампеа. — Яны хочуць пайсці па шляху, па якім іх не вёў прэзідэнт Лукашэнка, і мы будзем падтрымліваць іх і спрабаваць аказваць дапамогу, будзем выкарыстоўваць дыпламатычныя магчымасці».

Пры гэтым Пампеа не стаў адказваць на пытанне аб тым, ці разглядаюць ЗША верагоднасць прызнання прэзідэнтам Беларусі Святланы Ціханоўскай.

Пампеа таксама падкрэсліў, што ЗША выступаюць супраць замежнага ўмяшання ў працэс урэгулявання сітуацыі, у тым ліку з боку Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0