У Гомелі затрымалі пяць жанчын у чырвоных сукенках, якія ўскладалі кветкі, піша Радыё Свабода.

Пяць гамяльчанак а 7.30 2 кастрычніка ўскладалі кветкі да помніка Ірыне Паскевіч на вуліцы Ірынінскай. Іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Цяпер яны ў Цэнтральным РАУС.

Сярод затрыманых — сябра Гомельскай каардынацыйнай рады Святлана Кароль. Яе ўжо некалькі разоў затрымлівала міліцыя, суд штрафаваў за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0