Санэпідслужба Мінска рэкамендуе пакуль абмежаваць выкарыстанне вады для пітных патрэб у Савецкім і Першамайскім раёнах Мінска, паведамляюць Мінск-навіны.

Адзначаецца, што адабраныя пробы вады па адрасах: Лагойскі тракт, 24, 31, 39, вул. Мірашнічэнкі, 3, вул. Сядых, 60.

2 кастрычніка па стане на 11:00 зафіксаваныя адхіленні ад патрабаванняў санітарна-гігіенічных нарматываў па паказчыках мутнасці і ўтрымання жалеза.

Санітарна-эпідэміялагічная служба рэкамендуе абмежаваць выкарыстанне вады для пітных патрэб да стабілізацыі сітуацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0