Былы прэзідэнт Польшчы Лех Валэнса падае ў суд на прэзідэнта Леха Качынскага, патрабуючы кампенсавання маральнае шкоды ў памеры 100 тыс. злотых (каля $28 тыс).

Пра гэта сёння паведаміла ў Гданьску адвакат Леха Валэнсы Эвеліна Валанска, якая будзе абараняць у судзе інтарэсы стваральніка «Салідарнасць».

Прычынай для звароту ў суд стала сцверджанне прэзідэнта Качынскага пра тое, што ў гады сацыялізму Валэнса быў агентам службы бяспекі пад псеўданімам «Болек».

Справа «Валэнса супраць Качыньскага» будзе весці акруговы суд Варшавы.

Radio Zet

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0