Мінфін ЗША ўвёў санкцыі ў дачыненні да васьмі грамадзян Беларусі, паведамляецца на сайце амерыканскага ведамства.

У спіс трапілі:

  • Хазалбек Атабекаў, намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС;
  • Дзмітрый Балаба, камандзір мінскага АМАПа;
  • Аляксандр Барсукоў, намеснік міністра ўнутраных спраў;
  • Алена Дмухайла, сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі;
  • Вадзім Іпатаў, намеснік старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі;
  • Юрый Караеў, міністр унутраных спраў;
  • Іван Кубракоў, начальнік ГУУС Мінгарвыканкама;
  • Юры Назаранка, намеснік міністра ўнутраных спраў.

У спісе няма Аляксандра Лукашэнкі ці яго сыноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0