У аграгарадку Шаршуны пад Радашковічамі ўрачыста адкрылі новы праваслаўны храм. Мецэнатам выступіў расійскі мільярдэр Міхаіл Гуцэрыеў. У цырымоніі прынялі ўдзел Аляксандр Лукашэнка і мітрапаліт Веньямін.

Храм мае архітэктуру, уласцівую старажытна-візантыйскаму стылю: даволі шырокі купал (12 метраў у дыяметры) тут спалучаецца з высокім (каля 30 метраў) будынкам

Храм мае архітэктуру, уласцівую старажытна-візантыйскаму стылю: даволі шырокі купал (12 метраў у дыяметры) тут спалучаецца з высокім (каля 30 метраў) будынкам

«Тут недалёка, праз паўтара кіламетра, быў храм, які знеслі бальшавікі ў 1919 годзе, — расказаў Міхаіл Гуцэрыеў, паведамляе «Звязда». — Ёсць і знакавае месца, праз 50—100 метраў — магіла танкістаў. Чатыры маладыя чалавекі загінулі ў 1944 годзе падчас вызвалення Беларусі. Яны згарэлі ў танку. І мне падалося правільным, калі б храм з’явіўся насупраць іх магілы. Непадалёк адсюль знаходзіцца і школа. Кожную раніцу дзеці будуць ісці міма царквы. Гэта і былі асноўныя параметры выбара месца. Магчыма, больш мэтазгодна было б пабудаваць яе на ўзгорку, гэта было б прыгажэй, але мне падаецца, што так, як зроблена, — больш правільна».

Мітрапаліт Веніямін уручыў Гуцэрыеву ордэн Кірылы Тураўскага I ступені.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0