president.gov.ua

president.gov.ua

У паведамленні на сайце прэзідэнта гаворыцца, што гэты дакумент будзе спрыяць развіццю інвестыцыйнага патэнцыялу Украіны і прыцягненню высокакваліфікаваных ІТ-спецыялістаў і інаватараў.

Згодна з указам, Кабінет міністраў падоўжыць да 180 дзён у годзе тэрмін часовага знаходжаньня на тэрыторыі Украіны грамадзян Беларусі.

Таксама ўрад уводзіць пілотны праект для спрошчанага афармлення дазволу на жыхарства для гэтых катэгорый грамадзян Рэспублікі Беларусь. Мяркуецца прадугледзець магчымасць скарачэння да трох дзён тэрмінаў для атрымання такіх дакументаў без неабходнасці дадатковага выезду за межы ўкраінскай тэрыторыі.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі дзясяткі беларускіх ІТ-фірм заявілі пра намер пераехаць у іншыя краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0