Араік Аруцюнян чацвёрты злева. Фота з яго фэйсбука

Араік Аруцюнян чацвёрты злева. Фота з яго фэйсбука

Памочнік прэзідэнта Азербайджана Хікмет Гаджыеў заявіў, што прэзідэнт Нагорнага Карабаха Араік Аруцюнян атрымаў цяжкае раненне. Пра гэта паведаміла навінавае агенцтва Report, піша РБК

«У выніку дакладнага ўдару нашай арміі цяжка паранены «лідар» армянскіх сепаратыстаў у Нагорным Карабаху Араік Аратюнян», — сказаў Гаджыеў.

Прадстаўнік Мінабароны Арменіі Шушан Сцепанян адрэагавала на заявы азербайджанскага боку аб цяжкім раненні прэзідэнта Нагорнага Карабаха Араіка Аруцюняна. «Ён толькі што быў у жывым эфіры», — сказала РБК Сцепанян.

Напярэдадні Аруцюнян прыбыў на лінію фронту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0