06.05.2009 / 09:41

Беларусь праз рамку National Geographic 4

У Варшаве пад эгідай National Geographic выйшаў турыстычны дапаможнік пра Беларусь, укладзены ангельскім падарожнікам, ілюстраваны фотамі Юліі Дарашкевіч. Гэтак хораша, аж хочацца паехаць да самога сябе ў госці.

У Варшаве пад эгідай National Geographic выйшаў турыстычны дапаможнік пра Беларусь, укладзены ангельскім падарожнікам, ілюстраваны фотамі Юліі Дарашкевіч. Гэтак хораша, аж хочацца паехаць да самога сябе ў госці.

Першыя два раздзелы — агульная інфармацыя пра Беларусь: гісторыя, культура, галоўныя беларускія славутасці, даведка пра шляхі злучэння і г.д. Потым па раздзеле на кожны з шасці абласных гарадоў: транспарт, месцы адпачынку, дзе і як смачна і танна паесці. Крытычная ацэнка асноўных беларускіх гатэляў, не забыўшы пра выгодныя бакі. Акрамя таго, архітэктурныя славутасці па-за межамі вялікіх гарадоў (Мір, Нясвіж, Полацк). Прыгаданыя і атракцыі, створаныя нядаўна: Дудуткі і «Лінія Сталіна».

НН ужо пісала пра аўтара турыстычных нататкаў пра Нёман па-нямецку Увэ Рада. На яго думку за цяперашнім светам на еўрапейскім кніжным рынку можна заўважыць такую тэндэнцыю: чытачы-падарожнікі больш не хочуць адно сухіх турысцкіх звестак. Цяпер аўтары на патрэбу спажыўца мусяць ўзбагаціць дапаможнікі літаратурнымі, цалкам суб’ектыўнымі, замалёўкамі і цікавосткамі.

Аўтар турыстычнага дапаможніка National Geographic пра Беларусь, Найджэл Робертс, пайшоў тым жа шляхам: спалучыў карысную інфармацыю (дзе спыніцца на ноч, курс мясцовых валютаў і г.д.) з аўтарскімі нататкамі «Шатанскі напой» (зацемы пра беларускую гарэлку) і «Марк Шагал» (іранічна-біяграфічныя развагі, ці ж Віцебск — другі Парыж, ці то наадварот, Парыж усё ж другі Віцебск).

З турыстычнага дапаможніка атрымалася сама па сабе захапляльная экскурсія па Беларусі, а эфект падабенства да турыстычнай выправы ўзмацніўся дзякуючы фотакарэспандэнтцы НН Юліі Дарашкевіч. Кніга цалкам аздобленая ёйнымі здымкамі. Некаторыя памылкі аўтара — сярэдневечная Літва ўпарта называецца суседкай сераднявечнай Беларусі — ніяк не замінаюць пачуццю, што нарадзілася пасля прачытання-вывучэння гэтага дапаможніка: хочацца паехаць да самога сябе ў госці.

Nigel Roberts. Białoruś. Przewodnik turystyczny National Geografic. Warszawa: G+J RBA, 2008. 246pp.

Лявон К.

0
valacuga / Адказаць
06.05.2009 / 13:32
людзі, такое лайно гэтая кніжка. я пагартаў такі асобнік у Эмпіку (сетка кніжных супермаркетаў у Польшчы) неяк. і вось шо ўразіла са зместу, які пісаў (мне так падалося) чалавек які пра Беларусь ведае вельмі мала, прынамсі ня столькі каб пісаць турыстычны дапаможнік: - народны спорт у Беларусі - хакей; - увесь народ вельмі любіць свайго лідара, Лукашэнка карыстаецца шырокаю падтрымкаю народных масаў, кволую й наўдалую апазыцыю спрабуе аб'яднаць Мі, але шанцаў у іх няма, бо народ ня верыць маргінальнае апазыцыі; -колькі грошай узяць з сабою на тыдзень у РБ? ё 3 опцыі - ол інклюзів, бюджэтны варыянт, і самая танная опцыя. дык вось, суммы адпаведна на кожны з варыянтаў: 6000злотых, 4500злотых, 3000злотых (курс 850 руб за 1 злотый). і гэта сумма на тыдзень. такія во кніжкі пішуць пра Беларусь.
0
victar / Адказаць
06.05.2009 / 16:49
Если в цитате внизу опустить пассаж про любовь, как эмоциональный и к теме не относящийся, то все остальное,увы, весьма близко к правде, как бы это не раздражало уважаемого valacug-у "- увесь народ вельмі любіць свайго лідара, Лукашэнка карыстаецца шырокаю падтрымкаю народных масаў, кволую й наўдалую апазыцыю спрабуе аб'яднаць Мі, але шанцаў у іх няма, бо народ ня верыць маргінальнае апазыцыі;"
0
ramonak / Адказаць
06.05.2009 / 17:59
2 victar ...асабліва прыбліжана да праўды тое, што самы танны варыянт на тыдзень - 2,5 млн бел. рублёў. дый калі гэта хакей стаў народным спортам у Беларусі?..
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру