Сёння частка дэманстрантаў вялікага нядзельнага Маршу крочыла да Акрэсціна. Людзі скандавалі «Свабоду» і «Выпускай».

Здымачную групу БТ, якая прыехала сюды рабіць рэпартаж, дэманстранты сустрэлі воклічам: «Ганьба!»

На даху ізалятара стаяў супрацоўнік, які спрабаваў здымаць пратэстоўцаў на камеру.

Дэманстранты, якія падышлі да Акрэсціна, пакінулі тут розныя пасланні. Пасля таго, як калона адышла, выйшлі ўзброеныя супрацоўнікі ізалятара і пачалі аддзіраць ад сценаў народную творчасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?