Вызначыўся першы фіналіст футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Фактычна ўсё было вырашана яшчэ на 11-й хвіліне гульні, калі МЮ на «Эмірэйцс» («Эшбертан Гроўв») павёў у ліку 2:0.

На 8-й хвіліне лік адкрыў Чжы Сун Пак, на 11-й са штрафнога Крышціану Раналду лік падвоіў.

Тыдзень таму падапечныя сэра Алекса Фергюсана выйгралі 1:0, і цяпер «кананірам» трэба было забіваць ажно чатыры мячы.

Але на 61-й хвіліне лік стаў 0:3. Пасля прыгожай атакі другі свой гол правёў Крышціану Раналду.

На 76-й хвіліне падапечным Арсена Венгера ўдалося выпакутаваць гол прэстыжу. Пасля досыць спрэчнага выдалення за фол апошняй надзеі Дарэна Флетчэра, Робін ван Персі рэалізаваў пенальці.

1:3, і МЮ прайшоў у фінал Лігі чэмпіёнаў,
у якім ён гуляў і які выйграў летась.

Супернік МЮ вызначыцца ў сераду ў матчы, які таксама пройдзе ў Лондане, толькі на «Стэмфард Брыдж»:

«Чэлсі» – «Барселона».

У першым матчы ў сталіцы Каталоніі была зафіксавана нічыя – 0:0.

Дзве інтрыгі.
Ці паўторыцца фінал мінулага году МЮ – «Чэлсі», і ці выйдзе на поле Аляксандр Глеб.
Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 27 траўня ў Рыме.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?