Паводле А.Лукашэнкі, заканадаўства ў Беларусі лепшае, чым у краінах Эўразьвязу. У інтэрв’ю агенцтву Рэйтэр ён заявіў, што «дыктатар Лукашэнка ніводнага разу не прымяніў сьлезацечны газ і вадамёты».

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч пракамэнтаваў гэта наступным чынам: «А навошта прымяняць вадамёты, калі яны любяць кантактны бой? Яны жорстка зьбіваюць дэманстрантаў дубінкамі, нагамі, рукамі. А наконт газу, то ў 1996 годзе, дакладна памятаю, на «Чарнобыльскім шляху» я сам быў атручаны газам з балёнчыка. І ў 2006 годзе, калі дэманстрацыя з Казуліным пайшла на Акрэсьціна. Тады прымянялі газ, шумавыя, выбуховыя гранаты. Калі ён хоча сказаць, што дэманстрацыі ў нас праходзяць мірна і іх не разганяюць, дык гэта вялікая хлусьня. Па‑першае, дэманстрацыі нельга правесьці адпаведна закону, бо яны не даюць дазволу на іх правядзеньне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?