Нацыянальны беларускі сцяг сёння з'явіўся на вуліцы Кірава, насупраць будынка Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Бел-чырвона-белыя сцягі з'яўляюцца ў цэнтры Менска ўжо тры тыдні. 14 красавіка актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» пачалі 30-дзённую акцыю па вывешванні нацыянальных сцягоў у цэнтры Менска. Акцыя прысвечаная гадавіне рэферэндуму па змене нацыянальнай сімволікі, які адбыўся ў 1995 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?