У дачыненні да 19 грамадзян, якія распаўсюдзілі ў інтэрнэце даныя пра супрацоўнікаў міліцыі, заведзены крымінальныя справы. Акрамя таго, 16 асоб прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

— Напрыклад, 25-гадовы затрыманы прызнаецца, што паддаўся на правакацыі Telegram-каналаў і напісаў непахвальныя словы больш чым дзясятку супрацоўнікаў міліцыі — зараз раскайваецца, — адзначылі ў ведамстве. — А жанчына-паштальён, начытаўшыся заклікаў «зліваць» канфідэнцыйныя даныя праваахоўнікаў, скарысталася сваімі службовымі паўнамоцтвамі і паведаміла звесткі аб 35 грамадзянах, у тым ліку і аб супрацоўніках міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0