Экс-прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў быў вызвалены ў аўторак дэманстрантамі з СІЗА Дзяржаўнага камітэта нацыянальнай бяспекі (ДКНБ), паведамляе ТАСС.

Палітык выйшаў на свабоду пасля перамоў групы мітынгоўцаў з кіраўніцтвам ДКНБ. Перад гэтым пратэстоўцы, не згодныя з вынікамі парламенцкіх выбараў, захапілі будынак, дзе месціцца адміністрацыя прэзідэнта і парламент. Таксама заняты будынак, дзе месціцца ўрад Кыргызстана.

Атамбаеў узначальваў краіну з 2011 па 2017 год. Ён быў затрыманы 8 жніўня 2019 года ў сваёй рэзідэнцыі ў вёсцы Кой-Таш Чуйскай вобласці. Яму выставілі абвінавачванні ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, арганізацыі масавых беспарадкаў, арганізацыі забойства, захопу закладнікаў, карупцыі.

Атамбаеў неаднаразова заяўляў, што лічыць гэтыя абвінавачванні палітычным пераследам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0