Нобелеўскі камітэт абвясціў імя лаўрэата прэміі па фізіцы. Узнагароду сёлета ўручылі Роджэру Пенроўзу — за адкрыццё сувязі механізмаў фарміравання чорных дзірак, а таксама Андрэе Гец і Райнхарду Генцэлю — за адкрыццё звышмасіўных чорных дзірак у цэнтры галактыкі.

Пенроўз атрымае палову прэміі, другую палову падзеляць Гец і Генцэль.

Заўтра будзе названы лаўрэат па хіміі, у чацвер — па літаратуры.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?