Бакіеў у Мінску падчас прэзентацыі сваёй кнігі 22 кастрычніка 2015 года, фота Сяргея Зініна

Бакіеў у Мінску падчас прэзентацыі сваёй кнігі 22 кастрычніка 2015 года, фота Сяргея Зініна

«Я з болем у сэрцы ўспрымаю ўсё, што адбываецца цяпер у маім родным Кыргызстане», — сказаў Бакіеў «РІА Навіны».

На просьбу ацаніць палітычную сітуацыю ў краіне ён адказаў: «Улічваючы, што любыя мае словы могуць быць выкарыстаны дэструктыўнымі сіламі для распальвання канфлікту, я ўстрымаюся ад каментароў у гэты момант».

У панядзелак у Бішкеку ўспыхнулі пратэсты: людзі былі незадаволеныя вынікамі парламенцкіх выбараў. У выніку яны ўварваліся ў будынак Белага дома, дзе знаходзяцца парламент і адміністрацыя прэзідэнт. Потым пайшлі ў Камітэт нацыянальнай бяспекі і вызвалілі з-пад варты экс-прэзідэнта Алмазбека Атамбаева, а раніцай у аўторак захапілі будынак урада.

Курманбек Бакіеў быў адхілены ад улады ў красавіку 2010 года і збег у Беларусь. Кыргызскія СМІ сцвярджаюць, што дзейны прэзідэнт Сааранбай Жээенбекаў краіну пакуль не пакідаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0