5 кастрычніка ў ЦІП і ІЧУ на Акрэсціна змянілі час прыёму перадач для адміністрацыйна затрыманых і арыштаваных нібыта для забеспячэння бяспекі ў сувязі з распаўсюдам COVID-19. Адпаведныя аб’явы з’явіліся на дзвярах гэтых устаноў, піша spring96.org.

Цяпер перадачы там прымаюцца толькі па чацвяргах з 10:00 да 18:00.

З-за вялікай колькасці затрыманых часта арыштантаў пераводзяць у ІЧУ Жодзіна і нават Баранавічаў. Там свой распарадак прыёму перадачаў.

У ІЧУ ў Жодзіне перадачы прымаюць па серадах з 9:00 да 16:00 з перапынкам на абед з 13:00 да 14:00, а ў СІЗА ў Баранавічах, дзе ўтрымліваюць асуджаных на суткі, перадачы прымаюцца штодзень з 9:00 да 16:00 таксама з перапынкам на абед з 13:00 да 14:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0