7 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. На ўсходзе краіны кароткачасовыя дажджы. Раніцай у асобных раёнах захаваецца туман.
Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні, умераны. Тэмпература паветра максімальная днём +13..+19°C, на паўднёвым захадзе да +21°C.
Сёння ў Мінску воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Раніцай слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, умераны. Раніцай тэмпература паветра +12..+14°C, днём +16..+18°C, увечары +13..+15°C.