Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У Мінску з'явяцца праязныя дакументы на 3, 7 і 25 паездак у наземным грамадскім транспарце, сапраўдныя на працягу года. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набудзе моц праз пяць дзён пасля апублікавання.

Акрамя таго, пастановай уводзяцца праязныя дакументы на 100 паездак, якія будуць сапраўдныя на працягу 80 дзён.

На тры паездкі ў наземным транспарце (аўтобус, тралейбус, трамвай) праязны будзе каштаваць, як і тры талончыкі — 1 рубель 95 капеек (у аўтобусе-экспрэсе — 2,40 капеек).

На сем паездак — 4,55 (5,60 у аўтобусе-экспресе), на 25 паездак — 16,25 (20).

Таксама ўводзяцца праязныя дакументы на 100 паездак, якія будуць сапраўдныя на працягу 80 дзён. Яны будуць каштаваць 53 рублі 95 капеек (аўтобус, тралейбус, трамвай).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0