Пра выпадак піша СК у сваім тэлеграм-канале. Увечары 5 кастрычніка п'яная кампанія з пяці маладых людзей гуляла па Наваполацку.
Праходзячы каля гандлёвага цэнтра, трое хлопцаў з той жа кампаніі (19, 18 і 17 гадоў) падышлі да комплексу галерэі памяці ветэранаў Наваполацка «Яны змагаліся за Радзіму» і рукамі пачалі разбіваць размешчаныя там партрэты, тым самым пашкодзілі яго.
У дачыненні да трох маладых людзей распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 339 (Хуліганства, здзейсненае групай асоб).