Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 кастрычніка склалі 7 млрд 321,4 млн даляраў ЗША (у эквіваленце). Такім чынам за верасень яны знізіліся на $136,4 млн (1,8%) пасля зніжэння ў жніўні на $1 млрд 399,6 млн (на 15,8%).

Зніжэнне абумоўлена планавым пагашэннем урадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на 299,7 млн. даляраў, а таксама памяншэннем кошту манетарнага золата.

Падтрыманню ўзроўню ЗВР спрыялі купля Нацбанкам замежнай валюты на таргах біржы, а таксама паступленне замежнай валюты ў бюджэт.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш за 7,3 млрд. даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0