Беларускiя турфiрмы практычна не афармляюць пуцёўкi ў Мексiку, ды i мексiканскiх турыстаў у нашай краiне кот наплакаў.
Як паведамiлi ў дэпартаменце турызму Мiнiстэрства спорту i турызму Беларусi, толькi 17 мексiканскiх турыстаў пабывалi ў Беларусi ў 2007 годзе i 9 — у 2008‑м. У сваю чаргу, па пуцёўках беларускiх турыстычных фiрмаў Мексiку за апошнiя два гады наведалi толькi 17 беларускiх турыстаў (у 2007‑м — 12, у 2008 — 5). Варта ўдакладнiць, што ў беларусаў ёсць магчымасць набыць турыстычную пуцёўку ў Маскве ў расiйскiх тураператараў.
0
0
0
0
0
0