Скрыншот АТН

Скрыншот АТН

На мінулым тыдні ў сюжэтах навін на БТ кадры з суседніх краін суправаджаліся наступнымі тытрамі: былая УССР, былая Савецкая Рэспубліка Літва, былая Польская Народная Рэспубліка.

Старшыня Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў патлумачыў, чаму гэта было зроблена.

«Арыгінальнымі геаграфічнымі цітрамі, якія раней з'явіліся на галоўных тэлеканалах краіны, на мой погляд, перш за ўсё падкрэслівалася наша агульнае і слаўнае мінулае з Польшчай, Літвой і Украінай. Наша агульная спадчына, час, калі ў гэтых краінах ствараліся ключавыя аб'екты прамысловасці, інфраструктура партоў, дарог, жылых кварталаў. Час, калі ў нас была агульная сацыяльная і культурная прастора», — кажа Крывашэеў.

«Так, не сакрэт, што падобныя геацітры выклікалі вельмі дзіўную, а часам нават хваравітую рэакцыю ў нашых суседзяў, — пагаджаецца кіраўнік БСЖ. — Але паверце, і беларусам апошнім часам дзіўна чуць з боку блізкіх нам рэспублік вельмі недружалюбную рыторыку. Напрыклад, заявы аб прызнанні або непрызнанні, асабліва ў тых пытаннях, якія не датычацца ці не павінны дакранацца нашых партнёраў».

«Мяркую, што такімі настальгічнымі цітрамі галоўныя тэлеканалы Беларусі вырашылі дагрукацца да нашых калег на захадзе і поўдні. І, мяркуючы па іх вострай рэакцыі, нас сапраўды пачулі. Спадзяюся, што і зрабілі правільныя высновы», — рэзюмуе Крывашэеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0