Здарэнне адбылося 6 кастрычніка каля гадзіны ночы, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

Група невядомых напала на дом, у якім знаходзіўся 46-гадовы гаспадар, яго 46-гадовая жонка і 13-гадовая дачка.

Нападнікі збілі мужчыну і жанчыну, паклалі на падлогу і звязалі рукі і ногі. Затым ударылі дзяўчынку і таксама звязаўшы яе.

Пад пагрозай прымянення гвалту яны забралі 5000 рублёў, 3100 даляраў і каштоўнасці.

Вядзецца вышук.

Распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 207 (Разбой).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0